Белорусский портал в Казахстане

СНД стала фундаментам, на якім пасля на постсавецкай прасторы былі створаны ўсе інтэграцыйныя структуры больш цеснага характару



Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 4 кастрычніка ў інтэрв`ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір".

Заслуга Садружнасці за 20 гадоў яе існавання, мяркуе Лукашэнка, перш за ўсё заключаецца ў тым, што пасля распаду СССР краіны "не разбегліся". "На гэтай вялікай пляцоўцы зразумелі, у якім свеце мы жывем і што нам рабіць далей", — сказаў ён.

"Першым з`явіўся саюз Беларусі і Расіі, і мы палічылі неабходным перайсці да другога этапу — будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. Затым Еўразійская эканамічная супольнасць, на базе якой вельмі інтэнсіўна за апошнія гады дзякуючы перш за ўсё пазіцыі Расійскай Федэрацыі з`явілася такое інтэграцыйнае эканамічнае ўтварэнне, як ЕЭС. АДКБ — гэта ваенна-палітычны блок", — зазначыў Лукашэнка.

"І ў СНД засталася пляцоўка для абмеркавання больш сур`ёзных, узаемна цікавых палітычных пытанняў. Так бы я вызначыў ролю і месца СНД. Таму значэнне СНД вельмі вялікае", — заявіў ён.

Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 4 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/341/16665
Текущая дата: 07.10.2024