Белорусский портал в Казахстане

Кітайскі бок гатовы разам з беларускімі партнёрамі ўмацоўваць стратэгічнае ўзаемадзеянне ў імя стварэння Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва



Аб гэтым у Пекіне на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў Старшыня КНР Сі Цзіньпін.

"Мой вялікі сябар, вельмі рады яшчэ раз Вас бачыць. У рамках Вашага дзяржаўнага візіту ў Кітай у канцы лютага і пачатку сакавіка бягучага года мы выйшлі на важныя дамоўленасці на карысць дынамічнага развіцця кітайска-беларускіх адносін. На кожным этапе ў нас атрымліваюцца новыя дамоўленасці. На працягу года ўмацоўваецца палітычны ўзаемадавер, міжнароднае ўзаемадзеянне. Відавочны новыя вынікі супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы "Пояс і Шлях", - сказаў кітайскі лідар.



Старшыня КНР канстатаваў, што калі 10 гадоў таму ініцыятыва "Пояс і Шлях" з`яўлялася канцэпцыяй, то цяпер да супрацоўніцтва ў яе рамках далучыліся больш як 140 краін і міжнародных арганізацый.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што Беларусі пад моцным кіраўніцтвам яе Прэзідэнта ўдалося пераадолець уздзеянне розных негатыўных фактараў, захаваць сацыяльную гармонію і стабільнасць, ажыццявіць эканамічнае аднаўленне і рост, што заклала трывалую аснову для далейшага развіцця.

"Для Кітая захаванне стабільнасці і доўгатэрміновага развіцця вельмі важна. І мы атрымалі вялікія поспехі ў гэтай рабоце. У сучасным свеце адбываюцца тытанічныя перамены, узнікаюць новыя рызыкі і выклікі. Многае з таго, што адбываецца, для нас з`яўляецца нечаканым. Кітайскі бок гатовы разам з беларускімі партнёрамі ўмацоўваць стратэгічнае узаемадзеянне ў імя стварэння Супольнасці адзінага лёсу чалавецтва", - заявіў кітайскі лідар.

4 снежня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/39/71644
Текущая дата: 24.11.2024