Прынц Ліхтэнштэйна Канстанцін памёр на 52-м годзе жыцця. Пра гэта паведамляе прэс-служба манаршай сям’і.
«Княскі дом са шкадаваннем паведамляе, што его правасхадзіцельства прынц Канстанцін фон Ліхтэнштэйн нечакана памёр 5 снежня 2023 года», — гаворыцца ў паведамленні.
Прынц Канстанцін — трэці і малодшы сын князя Ханса-Адама II (уступіў на прастол 13 лістапада 1989 г.). Быў сёмым у чарзе на трон. У яго засталіся жонка, прынцэса Ліхтэнштэйна Марыя, а таксама трое дзяцей — 20-гадовы прынц Морыц, 18-гадовая прынцэса Джарджына і 15-гадовы прынц Бенедыкт.
Прынц Ліхтэнштэйна Канстанцін нарадзіўся 15 сакавіка 1972 г. У яго ёсць два старэйшых брата, князі Алоіз і Максіміліян, а таксама сястра — княгіня Таццяна. Прынц Канстанцін быў старшынёй назіральнага савета Liechtenstein Group і членам савета дырэктараў Liechtenstein Group Holding.
Звязда, 7 снежня 2023
Звязда, 7 снежня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/39/71696
Текущая дата: 24.11.2024