Белорусский портал в Казахстане

ЕС: Прыгаворам Бяляцкаму Беларусь дабавіла яшчэ аднаго чалавека ў спіс палітзняволеных



Еўрасаюз асуджае абвінаваўчы прыгавор беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму і лічыць яго "палітычна матываваным". Аб гэтым заявіла 24 лістапада прадстаўнік Еўракамісіі Мая Качыянчыч.

"Гэтым прыгаворам Беларусь дабавіла яшчэ аднаго чалавека ў спіс палітзняволеных", — цытуе РІА Новости Качыянчыч, якая падкрэсліла, што прыгавор Бяляцкаму з`яўляецца чарговым праяўленнем рэпрэсій супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

"Мы зноў заклікаем да неадкладнага вызвалення не толькі Алеся Бяляцкага, але і іншых палітзняволеных", — падкрэсліла Качыянчыч.

Алесь Бяляцкі — віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна" — прыгавораны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Такое рашэнне абвясціў 24 лістапада суддзя суда Першамайскага раёна Мінска Сяргей Бандарэнка.

Бяляцкі прызнаны вінаватым па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса  (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры). У ходзе суда праваабаронца патлумачыў, што адкрыў банкаўскія рахункі за мяжой, бо зрабіць гэта ў Беларусі не ўяўлялася магчымым. Праваабарончы цэнтр "Вясна", які ён узначальвае, быў закрыты ўладамі ў 2003 годзе, а на шматлікія спробы праваабаронцаў легалізаваць сваю арганізацыю Мінюст адказваў адмовай. Грошы, якія пералічваліся на рахункі Бяляцкага, выкарыстоўваліся для аказання дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій у Беларусі.

21 лістапада 2011
Таццяна Каравянкова, БелаПАН

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/399/10707
Текущая дата: 26.12.2024