Белорусский портал в Казахстане

Пагранслужбы Кыргызстана і Таджыкістана пераведзены на ўзмоцнены рэжым з-за перастрэлкі на граніцы



Пагранічныя службы Кыргызстана і Таджыкістана пераведзены на ўзмоцнены рэжым з-за канфлікту, які адбыўся 22 ліпеня на граніцы паміж мясцовымі жыхарамі з прымяненнем зброі, паведамляе інфармацыйнае агенцтва "Кабар" са спасылкай на Дзяржаўную пагранічную службу Кыргызстана (ДПС).

Паводле інфармацыі агенцтва, прычынай канфлікту паслужыла ўстаноўка флагштока жыхарамі сяла Ворух (Таджыкістан) на ўездзе ў сяло, супраць чаго выступілі жыхары сяла Аксай (Кыргызстан).

У сувязі з гэтым завязалася сварка паміж жыхарамі двух сёлаў, у выніку якой адзін з бакоў прымяніў зброю. Папярэднія звесткі бакоў аб пацярпелых розныя. Паводле даных з кыргызскага боку, у выніку перастрэлкі 14 чалавек атрымалі раненні.

Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва Таджыкістана "Ховар", у час процістаяння адзін чалавек загінуў, 10 атрымалі раненні і траўмы.

Паводле даных ДПС Кыргызстана, на гэты час абстаноўка на граніцы характарызуецца як адносна стабільная, перастрэлка спынілася.

Пагранічныя падраздзяленні на гэтым участку граніцы пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Рух на аўтатрасе Ісфара - Ворух прыпынены.

"Пагранічныя прадстаўнікі Кыргызстана і Таджыкістана, а таксама прадстаўнікі праваахоўных органаў і мясцовых органаў улады бакоў праводзяць сумесныя мерапрыемствы па прадухіленні інцыдэнту і недапушчэнні яго эскалацыі", - гаворыцца ў паведамленні ДПС.

23 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/4/49064
Текущая дата: 03.05.2024