Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у пашыраным складзе.
"Мы таксама, не буду гэтага ўтойваць, абмяркоўвалі сітуацыю на Каўказе і некаторую незадаволенасць аднаго з членаў Савета калектыўнай бяспекі (маецца на ўвазе сітуацыя з Арменіяй, прэм`ер-міністр якой прыняў рашэнне не прысутнічаць на саміце АДКБ у Мінску.), - сказаў беларускі лідар. - Мы прыйшлі да адзінай высновы, што праблемныя пытанні заўсёды былі і будуць. Калі мы іх маем намер вырашаць, то іх трэба вырашаць за сталом перагавораў, не рабіць дэмаршы без прычын, без пэўных прычын".
Паводле слоў Прэзідэнта, ёсць надзея на тое, што дэлегацыя Арменіі прыме ўдзел у наступных мерапрыемствах - пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і нефармальным саміце СНД, якія пройдуць у Санкт-Пецярбургу ў снежні гэтага года. Падчас саміту АДКБ у Мінску Уладзімір Пуцін запрасіў туды сваіх калег.
23 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА
23 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/40/71596
Текущая дата: 24.11.2024