Белорусский портал в Казахстане

Украіна: спэцназ разагнаў "Дзень гневу"



У Кіеве міліцэйскі спэцназ разагнаў удзельнікаў бестэрміновай акцыі "Дзень гневу`, якая сёньня пачалася ва многіх гарадох краіны.

Некалькі соцень дэманстрантаў спрабавалі прарваць міліцэйскае ачапленьне, каб разьбіць намётавы гарадок у Марыінскім парку каля Вярхоўнай Рады. У выніку сутыкненьняў пацярпелі некалькі чалавек, у тым ліку апазыцыйны дэпутат парлямэнту Міхаіл Валынец.

Затрыманыя прынамсі шэсьць пратэстоўцаў.

Напярэдадні суд забараніў на месяц правядзеньне любых акцыяў у цэнтры ўкраінскай сталіцы.

У рамках "Дня гневу" невялікія акцыі праходзяць па ўсёй Украіне.

Дэманстранты заклікаюць улады "спыніць антынародныя сацыяльныя экспэрымэнты", а таксама патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта, ўраду і Вярхоўнай Рады.

Радыё Свабода
14 траўня 2011 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/406/6458
Текущая дата: 25.12.2024