Белорусский портал в Казахстане

У Банглядэш адбываецца ўсеагульны страйк



У Банглядэш на заклік уплывовых іслямісцкіх партый сёньня праходзіць усеагульны страйк супраць намераў ураду прадаставіць жанчынам роўныя з мужчынамі правы на спадкаемства маёмасьці.

У буйных гарадох не працуюць школы, крамы, фінансавыя ўстановы. У сталіцы краіны Даке на аўтастрадах практычна няма аўтамабіляў.

У нядзелю ў часе сутыкненьняў паміж сіламі бясьпекі і ўдзельнікамі пратэстаў супраць новага закону адзін чалавек загінуў, 25 чалавек былі параненыя.

Радыё Свабода

4 красавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/408/5680
Текущая дата: 25.12.2024