Пракуратура Польшчы працягнула тэрмін завяршэньня сьледзтва па абставінах авіякатастрофа пад Смаленскам да 10 кастрычніка 2011 году. Кіраўнік вайсковай пракуратуры генэрал Крыштаф Парульскі адзначыў, што за год расьсьледаваньня прычынаў трагедыі сабрана больш за 150 тамоў матэрыялаў, дапытаныя больш як 500 сьведкаў.
Пракурор выказаў меркаваньне, што выніковыя матэрыялы, сабраныя аўтаномна польскі і расейскім бокам, будуць падобныя.
10 красавіка споўніцца год са дня катастрофы польскага прэзыдэнцкага самалёта, калі загінула ўся ўрадавая дэлегацыя, што ляцела на мэмарыял у Катынь. Сёлета польская дэлегацыя, якая накіруеццца ў Катынь на жалобныя мерапрыемствы, будзе дабірацца туды ў абыход Беларусі. Як мяркуецца, некаторыя высокапастаўленыя польскія чыноўнікі маглі б не атрымаць беларускую візу.
Радыё Свабода
1 красавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/409/5603
Текущая дата: 25.12.2024