Белорусский портал в Казахстане

Токіа ператварыўся ў «горад-здань»?



На фоне паведамленняў пра павышэнне ўзроўню радыяцыі напалоханыя жыхары сталіцы Японіі пачалі масавы зыход.

У міжнародным аэрапорце Токіа сабраліся чэргі ахвотнікаў паляцець далей, прычым многім усё адно куды накіроўвацца — былі б квіткі.

З-за радыелагічнай пагрозы ў Японіі пачалі зачыняць свае філіялы і эвакуяваць супрацоўнікаў буйныя еўрапейскія і сусветныя кампаніі.

Для эвакуацыі фрахтуюць самалёты прыватных кампаній, пытанне кошту нават не хвалюе. Гэта ўжо прывяло да таго, што цэны на пералёт падскочылі мінімум на чвэрць.

Эвакуацыя авіятранспартам, як і аўтамабілямі, ускладняецца тым, што вычэрпваюцца запасы паліва. Пры гэтым чэргі ў аэрапортах толькі даўжэюць. Токіа, дзе заўсёды бурліла жыццё, цяпер нібы вымер.

Школы зачынены, шматлікія прадпрыемствы адпусцілі супрацоўнікаў дадому. Жыхары аддаюць перавагу заставацца дома, загадзя зрабіўшы запасы прадуктаў і іншых неабходных рэчаў. Няма нават машын, якія раней запаўнялі такійскія магістралі шчыльным струменем. Чакаючы распаўсюджвання радыяцыі, людзі асцерагаюцца кожнага подыху ветру.

Звязда

17 сакавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/415/5165
Текущая дата: 26.12.2024