Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком МЗС Венгрыі Сіярта і пацвердзіў, што з’яўляецца заўзятым прыхільнікам захавання ЕС



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіярта, які прыбыў у Мінск для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню на тэму Еўразійскай бяспекі.

«Спадар міністр, дазвольце вітаць вас. Мне прыемна з вамі сустракацца. Вы, напэўна, самы медыйны міністр замежных спраў цяпер, асабліва на нашай прасторы. Мы вас часта бачым, шмат чуем. Не толькі вашы выказванні, але і нашага добрага сябра спадара Орбана (прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан.). Чамусьці ў Еўрасаюзе лічаць, што мы, Беларусь, з’яўляемся праціўнікамі Еўрапейскага саюза. Ведаеце, мы людзі не злапамятныяі, нягледзячы на цяперашнюю турбулентнасць у ЕС і санкцыі, якія Еўрасаюз уводзіць супраць нас, вы павінны ведаць, што Прэзідэнт Беларусі з’яўляецца заўзятым прыхільнікам захавання Еўрапейскага саюза», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Не таму, што я вельмі люблю Еўрапейскі саюз, а таму што ЕС разам з ЗША, Кітаем, Расіяй, у нейкай ступені Індыяй з’яўляюцца моцнымі апорамі існавання нашай планеты. Калі гэтую апору вырваць з-пад гэтай сістэмы, будзе вельмі дрэнна для ўсіх», — растлумачыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што Беларусь, будучы еўрапейскай дзяржавай, дзе размешчаны і геаграфічны цэнтр Еўропы, выступае за тое, каб Еўрапейскі саюз існаваў.

«Але ў чым нашы, напэўна, супадаюць пазіцыі, — мы вельмі хочам, каб Еўрапейскі саюз быў магутным, моцным, суверэнным і незалежным аб’яднаннем. Мы на гэта нацэленыя. І вы гэта павінны ведаць пры ўсіх нюансах у адносінах і нават той палітыцы, якую сёння саюз праводзіць у дачыненні да Беларусі. Мы — прыхільнікі саюза», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Звязда, 27 кастрычніка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/42/71343
Текущая дата: 25.11.2024