Белорусский портал в Казахстане

Ад міжэтнічнага гвалту ў Кіргізстане працягваюць гінуць людзі



Паводле апошніх афіцыйных зьвестак колькасьць загінулых у Кіргізстане дасягнула 258 чалавек, больш за тысячу знаходзіцца ў шпіталях.

Нягледзячы на пэрыядычнае ўзнаўленьне міжэтнічнага гвалту ў краіну ўжо вярнулася 70 тысяч узбэкаў, што ўцяклі раней ва Ўзбэкістан ратуючыся ад пагромаў.

У нядзелю ў краіне мае адбыцца рэфэрэндум па новай канстытуцыі. На верасень заплянаваныя парлямэнцкія выбары.

24 чэрвеня 2010 Радыё Свабода


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/432/1184
Текущая дата: 05.11.2024