Аб гэтым заявіў дырэктар ФСБ РФ Аляксандр Бортнікаў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецслужбаў краін - удзельніц СНД.
Паводле слоў Аляксандра Бортнікава, канцэнтрацыя ўкраінскіх сіл каля граніцы Беларусі, шматлікія інцыдэнты з украінскімі беспілотнікамі ў яе паветранай прасторы і актывізацыя дыверсійнай работы ўкраінскіх спецслужбаў супраць Беларусі маюць на мэце экскалацыю канфлікту, у які будуць уцягнуты і Прыбалтыка, і Польшча.
Таксама Бортнікаў назваў сур`ёзнай пагрозай усё большы націск Захаду на Малдову для прымушэння Кішынёва да адкрытай канфрантацыі з РФ. "Еўрасаюз і НАТА ўвязваюць далейшую фінансавую дапамогу і перспектывы еўраінтэграцыі краіны з уключэннем яе тэрыторыі ў лагістыку ваенных паставак ва Украіну і канчатковым рашэннем прыднястроўскага пытання", - падкрэсліў дырэктар ФСБ РФ.
Злучаныя Штаты Амерыкі і іх саюзнікі па НАТА, перш за ўсё Вялікабрытанія, уздзейнічаюць на бяспеку краін СНД па шасці напрамках, дадаў Бортнікаў. Паводле яго слоў, на постсавецкай прасторы варожыя дзеянні праяўляюцца ў мэтанакіраванай эскалацыі канфлікту ва Украіне з перспектывай непасрэднага ўключэння ў яго ваенных кантынгентаў краін НАТА і пашырэння зоны баявых дзеянняў на Малдову і Беларусь.
Акрамя таго, паводле яго слоў, гэта праяўляецца "ў наўмысным зацягванні мірнага ўрэгулявання паміж Азербайджанам і Арменіяй для стварэння доўгатэрміновага фактару нестабільнасці ў Закаўказзі", а таксама ў выкарыстанні падкантрольных міжнародных тэрарыстычных арганізацый для закідвання баевікоў на расійскую тэрыторыю ў патоках працоўных мігрантаў.
Бортнікаў адзначыў, што гэтыя варожыя дзеянні праяўляюцца ў спансіраванні і каардынацыі дзеянняў розных антыканстытуцыйных сіл у рэспубліках СНД, заахвочванні сепаратызму, міжнацыянальнай і міжрэлігійнай варожасці, а таксама ў блакіраванні гандлёва-эканамічных і культурна-гістарычных сувязей унутры Садружнасці.
4 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА
4 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/5/75448
Текущая дата: 23.11.2024