Аб гэтым заявіў перад пасяджэннем Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці старшынствуючы ў Савеце пастаянных прадстаўнікоў пастаянны прадстаўнік Расійскай Федэрацыі пры статутных і іншых органах СНД Андрэй Грозаў.
"Кіеўскі рэжым пры падтрымцы калектыўнага Захаду актыўна пашырае ідэю склікання другога "саміту міру", у аснове якога ўсе вядомыя формулы Зяленскага, якія дыскрэдытавалі сябе. На самай справе гэта мерапрыемства апаненты спрабуюць выкарыстаць, каб выставіць Расіі ўльтыматум, прымусіць яе капітуляваць пад націскам, як яны гэта хочуць уявіць, міжнароднай супольнасці, што з`ядналася ў падтрымку Украіны", - адзначыў Андрэй Грозаў.
Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў (СППП) дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці праходзіць у Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. Да абмеркавання прапануюцца сем пытанняў. Пастаянныя прадстаўнікі заслухаюць інфармацыю аб дзейнасці Савета міністраў унутраных спраў дзяржаў - удзельніц СНД у 2020-2023 гадах, прааналізуюць работу Савета па гуманітарным супрацоўніцтве дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2019-2023 гадах, азнаёмяцца з інфармацыяй аб правядзенні Дэльфійскіх гульняў СНД і перспектывамі рэалізацыі праекта на перыяд да 2030 года. Акрамя таго, члены СППП разгледзяць ход падрыхтоўкі да чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, узгодняць кандыдатуру кіраўніка Місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія пройдуць 26 студзеня 2025 года.
28 лістапада 2024, Мінск
БЕЛТА
28 лістапада 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/5/76015
Текущая дата: 25.12.2024