Белорусский портал в Казахстане

Мы зробім усё, каб ніхто нават не спрабаваў указваць беларусам, як жыць на сваёй зямлі



Пра гэта заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін на XI Маскоўскай канферэнцыі ў міжнароднай бяспецы.

Беларусь — міралюбівая краіна і адкрыта для дыялогу, сказаў Віктар Хрэнін. Аднак у сітуацыі, якая склалася, мы вымушаны карэктаваць сваю ваенную палітыку. «У бліжэйшы час будзе прынята новая рэдакцыя Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Паралельна мы актыўна працуем над актуалізацыяй палажэнняў дзеючай ваеннай дактрыны беларускай дзяржавы», — адзначыў ён.

«Ужо сёння праз праекты гэтых знакавых для дзяржавы дакументаў чырвонай ніткай праходзіць тэзіс, што мы зробім усё, каб ніхто нават не спрабаваў указваць беларусам, як жыць на сваёй зямлі. Наша армія гатова даць адпор любому, хто паспрабуе паквапіцца на незалежнасць, суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць і канстытуцыйны лад беларускай дзяржавы і яе саюзнікаў, — дапоўніў міністр. — Але ў той жа час, і гэта будзе прадэкларавана ў новай дактрыне, мы не плануем ні на каго нападаць. Цалкам відавочна, што дыялог неабходна аднаўляць цяпер, пакуль яшчэ ёсць выхад з тупіка і не развязаная чарговая сусветная вайна. Пазіцыя Беларусі адназначная: любымі сродкамі спыніць вайну, потым можа быць ужо позна. Спадзяюся, што наш пасыл будзе пачуты».

Звязда, 16 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/50/70547
Текущая дата: 25.11.2024