Раней Супольнасць краін Заходняй Афрыкі заявіла, што ў мяцежнікаў ёсць тыдзень, каб вярнуць да ўлады "сапраўднага" прэзідэнта.
Мяцежнікі ў Нігеры заявілі аб падрыхтоўцы ўварвання на тэрыторыю краіны і закрылі паветраную прастору, пра гэта паведамляе паведамляе тэлеканал Al-Arabiya.
Яны таксама папярэдзілі, што любая спроба парушыць паветраную прастору сустрэне "энергічны і неадкладны адказ".
Раней Эканамічная супольнасць краін Заходняй Афрыкі (ЭКОВАС) выставіла путчыстам ультыматум, у якім даецца тыдзень для вяртання да ўлады прэзідэнта Нігера Махамеда Базума.
У адваротным выпадку для аднаўлення канстытуцыйнага парадку ЭКОВАС паабяцаў прымяніць сілу. Пры гэтым шэраг заходніх СМІ паведамляў, што план для магчымага вайсковага ўмяшання ў сітуацыю ў Нігеры ўжо распрацаваны.
Таксама ЭКОВАС абвясціў, што прыпыняе фінансавую дапамогу Нігеру. Акрамя таго, замарожваюцца актывы і ўводзіцца забарона на перамяшчэнне ўдзельнікаў перавароту, членаў іх сямей і ўсіх асоб, якія прымаюць удзел у інстытутах, створаных мяцежнымі вайскоўцамі.
Акрамя таго, супольнасць закрыла межы і прыпыніла камерцыйныя і фінансавыя транзакцыі паміж Нігерам і краінамі, якія ўваходзяць у ЭКОВАС.
Што адбылося ў Нігеры
26 ліпеня вайскоўцы, большая частка з якіх з’яўляецца байцамі прэзідэнцкай гвардыі, заявілі аб зняцці з пасады прэзідэнта Нігера Махамеда Базума. Яны захапілі палац і рэзідэнцыю прэзідэнта, а таксама паведамілі аб закрыцці меж і ўвядзенні ў краіне каменданцкай гадзіны.
Мяцежнікі паведамілі, што кіраўніком дзяржавы стаў генерал Абдурахман Тчыані, які ўзначаліў прэзідэнцкую гвардыю падчас перавароту.
Праз некаторы час межы з пяццю суседнімі дзяржавамі былі адкрыты, а кіруючы орган мяцежнікаў Нігера – Нацыянальны савет выратавання радзімы – абвясціў 3 жніўня і аб адмене каменданцкай гадзіны.
Базум з сям’ёй утрымліваецца ў рэзідэнцыі і адмаўляецца сыходзіць у адстаўку, нягледзячы на націск путчыстаў.
Путчыстаў падтрымалі ўлады Малі і Буркіна-Фасо. Улады гэтых краін папярэдзілі, што любая замежная інтэрвенцыя ў Нігеры будзе ўспрынята як абвяшчэнне ім вайны.
Былая французская калонія Нігер застаецца адным з апошніх саюзнікаў заходніх краін у рэгіёне Сахель. Гэта краіна ўяўляе для Францыі асаблівую эканамічную цікавасць, бо Нігер багаты ўранам, які патрэбен для працы яе атамных электрастанцый.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/51/70430
Текущая дата: 25.11.2024