Белорусский портал в Казахстане

Венесуэла накіравала афіцыйную заяўку на ўступленне ў БРІКС



Венесуэла накіравала афіцыйную заяўку на ўступленне ў БРІКС (Бразілія, Расія, Індыя, Кітай і ПАР). Пра гэта заявіла выканаўчы віцэ-прэзідэнт Венесуэлы Дэльсі Радрыгес у інтэрв’ю тэлеканалу Venezolana de Televisiоn у Нью — Дэлі, дзе яна ўдзельнічае ў працы Савета Індыя-Лацінская Амерыка і Карыбскія краіны.

Дэльсі Радрыгес праінфармавала, што прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура афіцыйна абвясціў аб заяўцы на ўступленне ў БРІКС. Адпаведны запыт накіравала Міністэрства замежных спраў.

Па словах віцэ-прэзідэнта, Венесуэла паставіць на службу БРІКС найбуйнейшыя ў свеце запасы нафты. Акрамя таго, краіна мае намер садзейнічаць развіццю новага супрацоўніцтва.

Як падкрэсліла Дэльсі Радрыгес, Венесуэла ідзе ў авангардзе выбудоўвання міжнародных адносін, выключаючы гегемонію, шантаж і аднабаковыя абмежавальныя меры, якія груба парушаюць міжнароднае права. Акцэнт віцэ-прэзідэнт зрабіла і на тым, што венесуэльцы выступаюць за адмену неправамерных санкцый у дачыненні да іх краіны.

Віцэ-прэзідэнт перакананая: свет, у якім адна краіна, якая знаходзіцца ў заняпадзе, але хоча быць гаспадаром планеты і аддаваць загады іншым дзяржавам, не можа існаваць. Такому свету прыйшоў канец, упэўненая Дэльсі Радрыгес. Яна падкрэсліла, што Венесуэла сумесна з БРІКС мае намер будаваць шматпалярны свет.

Звязда, 4 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/52/70365
Текущая дата: 25.11.2024