Група расійскіх журналістаў была абстраляна ў Запарожскай вобласці, у выніку загінуў ваенны карэспандэнт РІА Навіны Расціслаў Жураўлёў, некалькі карэспандэнтаў былi паранены.
Абстрэл журналістаў і гібель ваенкара агенцтва РІА Навіны Расціслава Жураўлёва – гэта жудаснае злачынства, заявіў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Алег Гайдукевіч.
Ён падкрэсліў, што кіеўскі рэжым пры абстрэле журналістаў выкарыстоўваў касетныя боепрыпасы Захаду.
"Гэта злачынства ў дачыненні да журналістаў, у Беларусі ніводны чалавек не застаўся абыякавым. Ізноў падвойныя стандарты Захаду: рускіх журналістаў можна забіваць. Увесь Захад маўчыць, ні адна міжнародная структура слова не сказала. Гэта жудаснае злачынства, яно было здзейснена абсалютна свядома", - сказаў Гайдукевіч.
Намеснік старшыні звярнуў увагу, што аб гэтым злачынстве кіеўскага рэжыму трэба казаць.
"У любым выпадку, праўда на баку расійскіх журналістаў, якія сумленна выконвалі свой абавязак, на жаль, Расціслаў Жураўлёў загінуў за праўду. Сёння любы чалавек, які не баіцца казаць праўду, – блогер, палітык, журналіст – мішэнь для Захаду", - дадаў Гайдукевіч.
Рэакцыя БСЖ
Беларускі саюз журналістаў (БСЖ) выпусціў заяву наконт абстрэлу журналістаў і гібелі ваенкара РІА Навіны. БСЖ выказаў спачуванні родным, блізкім і калегам Жураўлёва, а параненым журналістам пажадалі хутка адужаць.
"Вы – героі. Дзякуючы вашай самаахвярнасці людзі ўсяго свету атрымліваюць рэальныя і бясспрэчныя доказы злачынстваў супраць чалавецтва з боку ўладаў ЗША і іх сатэлітаў з ліку кіеўскiх вярхоў", - падкрэсліваецца ў заяве.
Там таксама адзначаецца, што наўмысная агрэсія Кіева супраць карэспандэнтаў і свабоды слова відавочная для любога разумнага чалавека.
"Зло павінна быць пакарана, неанацызм і ліберал-фашызм раздушаны ў зародку", - гаворыцца ў паведамленні БСЖ.
Абстрэл журналістаў
У мінулую суботу стала вядома, што ў раёне сяла Пяціхаткі Запарожскай вобласці ўзброеныя фармаванні Украіны прыцэльна і мэтанакіравана абстралялі групу расійскіх журналістаў.
У выніку пасля выбуху касетнага боепрыпасу Расціслаў Жураўлёў атрымаў раненні і памёр падчас эвакуацыі. Раненні атрымалі таксама фотакарэспандэнт РІА Навіны Канстанцін Міхальчэўскі, карэспандэнт газеты "Известия" Раман Польшакоў і аператар тэлеканала Дзмітрый Шылкоў.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/53/70203
Текущая дата: 25.11.2024