Белорусский портал в Казахстане

У Белым доме заявілі, што Украіна не будзе прынятая ў НАТА па выніках саміту ў Вільні



Кіеву ўсё яшчэ неабходныя рэформы, заявіў у пятніцу памочнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван, каментуючы прычыну, па якой Украіна не будзе прынятая ў НАТА па выніках маючага адбыцца саміту ў Вільні.

На брыфінгу для журналістаў Саліван падкрэсліў, што Кіеў усё яшчэ не дацягвае да стандартаў, якія прад’яўляюцца да кандыдатаў на ўступленне ў альянс. Ён дадаў, што Украіне неабходна распачаць «некаторыя крокі». Якія менавіта — ЗША і іншыя краіны НАТА яшчэ будуць абмяркоўваць.

Раней генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заявіў, што на маючым адбыцца саміце ў Вільні будзе ўзгадняцца план, які зможа наблізіць уступленне Украіны ў альянс. Ён будзе тычыцца праграм дапамогі Кіеву на некалькі гадоў наперад, а таксама павышэння ўзроўню палітычных сувязяў з Украінай.

Звязда, 8 ліпеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/54/70015
Текущая дата: 25.11.2024