Белорусский портал в Казахстане

Масква адкажа на спробу Кіева ўдарыць па Крамлі канкрэтнымі дзеяннямі, а не размовамі



Аб гэтым заявіў кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Лаўроў.

Кіраўнік МЗС Расіі перакананы, што атака на Крэмль з`яўляецца варожым актам, які Кіеў не мог бы ажыццявіць, не інфармаваўшы Вашынгтон. Адказваючы на пытанне журналістаў, ці можна прымяніць да здарэння рымскі тэрмін "casus belli" ("падстава для вайны"), Сяргей Лаўроў заклікаў менш задумвацца пра тэрміналогію. "Мы будзем адказваць не размовамі аб тым, "casus belli" гэта ці не. А будзем адказваць канкрэтнымі дзеяннямі", - заявіў дыпламат.

Паводле слоў Сяргея Лаўрова, для Масквы нічога не значаць абвяржэнні Кіева і Вашынгтона аб дачыненні да атак на Крэмль, паколькі іх здольнасць хлусіць усім вельмі добра вядома.

5 мая 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/59/69377
Текущая дата: 25.11.2024