Белорусский портал в Казахстане

Колькасць ахвяр ад каранавіруса ў КНР вырасла да 722. Ачунялі 2050 чалавек



Пра гэта паведамляе Дзяржаўны камітэт па гігіене і ахове здароўя КНР. Паводле інфармацыі ведамства, 2050 чалавек у Кітаі прайшлі лячэнне і паправіліся.

Колькасць памерлых ад пнеўманіі, выкліканай новым вірусам 2019-nCoV, на тэрыторыі Кітая вырасла да 722. 

Усяго, па дадзеных дзяржаўнага камітэта, на тэрыторыі рэгіёнаў Кітая было зарэгістравана 31 774 выпадкі захворвання на пнеўманію, з якіх 6 101 - цяжкі. Пры гэтым пацверджаны 34 546 выпадкаў заражэння інфекцыяй, а ў 27 657 чалавек наяўнасць каранавіруса новага тыпу падазраецца.

Суткі таму кітайскія ўлады паведамлялі аб 637 памерлых, 1540 ачунялых і сукупна 31 211 пацверджаных выпадках інфікавання.

Звязда, 8 лютага 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/6/51675
Текущая дата: 04.05.2024