У Судане з 15 красавіка ахвярамі сутыкненняў паміж сіламі хуткага рэагавання і арміяй сталі 330 мірных грамадзян, паведамляе СААЗ.
У СААЗ таксама паведамілі, што за мінулыя шэсць дзён 3,2 тыс. чалавек пацярпелі.
Пры гэтым Камітэт урачоў Судана прадаставіў іншыя даныя. Паводле яго інфармацыі, ахвярамі сутыкненняў сталі як мінімум 198 цывільных асоб, звыш тысячы пацярпелі.
У Судане з 15 красавіка ідуць баі паміж Узброенымі сіламі краіны і Сіламі хуткага рэагавання (спецназам). Сітуацыя абвастрылася з-за рознагалоссяў паміж камандуючым арміяй Абдэлем Фатахам аль-Бурханам і кіраўніком спецназа Мухамедам Хамданам Дагла. Удзельнікі канфлікту абвінавачваюць адзін аднаго ў нападзенні, пры гэтым паступаюць супярэчлівыя звесткі пра ваенныя поспехі бакоў. Сутыкненні, якія пачаліся ў сталіцы краіны Хартуме, на гэты час ахапілі 6 штатаў Судана.
Звязда, 20 красавіка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/60/69147
Текущая дата: 25.11.2024