У Мінску 14 лютага адбылася сустрэча дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Вальфовіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі спадаром Се Сяоюнам.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-кітайскага супрацоўніцтва, а таксама перспектыўны парадак узаемадзеяння ў сферы міжнароднай бяспекі. Пацверджана адданасць курсу стратэгічнага партнёрства, умацаванню кантактаў і развіццю сумесных праектаў у сферы абароны і праваахоўнай дзейнасці.
Прымаючы пад увагу старшынства Рэспублікі Беларусь у 2023 годзе ў АДКБ, на сустрэчы выказана зацікаўленасць у развіцці адносін арганізацыі з Кітайскай Народнай Рэспублікай.
Беларускі бок пазначыў прапанову па рэалізацыі ініцыятывы правядзення ў Мінску міжнароднай сустрэчы ў рамках выбудоўвання «Стратэгічнага дыялогу АДКБ — Кітай».
Звязда, 14 лютага 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/66/68402
Текущая дата: 25.11.2024