Белорусский портал в Казахстане

Падзеі ва Украіне паказалі важную ролю касмічнага і інфармацыйнага вымярэнняў баявых дзеянняў



Пра гэта заявіў вярхоўны галоўнакамандуючы Аб’яднанымі ўзброенымі сіламі Паўночнаатлантычнага альянсу ў Еўропе Крыстафер Кавалі.

Паводле яго слоў, у ходзе ўкраінскага крызісу можна было назіраць, што ваенная сіла не з’яўляецца адзінай. Акрамя яе ёсць і іншыя вымярэнні. «Мы бачым ключавую ролю інфармацыйнага складніка, кібернетычнага, а таксама касмічнага. І мы павінны браць пад увагу ролю недзяржаўных гульцоў, якія адыгрываюць значную ролю, напрыклад у космасе», — адзначыў Кавалі.

Тактыку баявых дзеянняў ва Украіне пракаментаваў і начальнік Ваеннага камітэта Паўночнаатлантычнага альянсу Роб Бауэр. Ён звярнуў увагу, што ва ўкраінскім канфлікце назіраецца злучэнне старога і новага. Напрыклад, выкарыстоўваецца стары метад траншэйнай вайны. І ў той жа час прымяняюцца сучасныя баявыя дроны, інфармацыйныя і камп’ютэрныя тэхналогіі.

Звязда, 20 студзеня 2023


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/69/68052
Текущая дата: 25.11.2024