Пасля нападу ўкраінскіх беспілотнікаў на Цвярскую вобласць РФ шпіталізаваны 13 чалавек у стане сярэдняй ступені цяжкасці. Пра гэта паведаміў памочнік міністра аховы здароўя Расіі Аляксей Кузняцоў.
Паводле яго слоў, дапамога пацярпелым аказваецца ў поўным аб’ёме. Ён таксама паведаміў, што медыкі праводзяць агляд яшчэ 15 чалавек.
«У пунктах часовага размяшчэння арганізавана дзяжурства медыкаў. Аказанне медыцынскай дапамогі каардынуе Федэральны цэнтр медыцыны катастроф Міністэрства аховы здароўя Расіі», — дадаў спецыяліст.
Звязда, 18 верасня 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/7/75284
Текущая дата: 23.11.2024