Субварыянт амікрон-штама каранавіруса "кракен" упершыню выяўлены на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Расспажыўнагляду.
Вядома, што першы выпадак заражэння субварыянтам амікрон-штама XBB.1.5 або "кракенам" быў зарэгістраваны ў Пензенскай вобласці ў рамках маніторынгу цыркуляцыі варыянтаў каранавіруса ў краіне. Пры гэтым у ведамстве адзначылі, што на сённяшні дзень у РФ дамінуючай з`яўляецца лінія амікрон-штама ВА.5.
Раней у Расспажыўнаглядзе заяўлялі, што "кракен" не мае павышанай лятальнасці і пераносіцца не цяжэй, чым іншыя варыянты каранавіруса. Аднак існуюць даныя, якія паказваюць на тое, што гэты падвід з`яўляецца больш заразным і распаўсюджваецца хутчэй.
12 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА
12 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/70/67900
Текущая дата: 25.11.2024