У Кітаі ад COVID-19 за месяц памерлі каля 60 тыс.чалавек. У большасці з іх інфекцыя пагоршыла ўжо наяўныя праблемы са здароўем, піша Bloomberg.
Амаль 60 тыс. смерцяў ад каранавіруса ў Кітаі зафіксавалі ў перыяд з 8 снежня 2022 года па 12 студзеня 2023 года. У 54 тыс. гэтых пацыентаў былі звязаныя з іншымі захворваннямі ўскладненні. Каля 5,5 тыс.чалавек загінулі з-за рэспіраторных праблем, выкліканых ковідам. Адзначаецца, што ў статыстыцы не адлюстроўваюцца выпадкі смерці ад наступстваў COVID-19 па-за медычнымі ўстановамі.
Агенцтва прыводзіць сярэдні ўзрост памерлых — 80 гадоў. Пераважная большасць гэтых людзей мелі іншыя праблемы са здароўем, у ліку якіх былі сардэчна-сасудзістыя захворванні, парушэнні абмену рэчываў, пухліны.
Як запэўніваюць кітайскія спецыялісты, пік распаўсюджвання каранавіруса ў краіне ўжо пройдзены.
Звязда, 15 студзеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/70/67947
Текущая дата: 25.11.2024