Белорусский портал в Казахстане

Тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Турцыі Аляксандра Лукашэнкі і Рэджэпа Таіпа Эрдагана адбылася ў панядзелак увечары



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Галоўнай тэмай гутаркі сталі падзеі ў цэнтры Еўропы і ў сувязі з гэтым пытанні вайны і міру.

У дэталях беларускі і турэцкі лідары абмеркавалі канфлікт ва Украіне, а таксама расійска-ўкраінскія перамовы, якія пачаліся 28 лютага ў Беларусі, і нацэленасць на садзейнічанне мірнаму працэсу.

Прэзідэнт Турцыі заявіў пра гатоўнасць усяляк спрыяць урэгуляванні канфлікту ва Украіне. Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу адзначыў, што гэтая пазіцыя цалкам супадае з беларускай.

Акрамя таго, значную частку часу ў размове, якая доўжылася больш за гадзіну, надалі пытанням санкцыйнай палітыкі з боку Захаду ў дачыненні да Беларусі і Расіі.

Звязда, 1 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/99/63736
Текущая дата: 09.10.2024