Белорусский портал в Казахстане

Украінскі бок прыбудзе на перамовы раніцай 3 сакавіка



Аб гэтым заявіў 2-га сакавіка кіраўнік расійскай дэлегацыі на перамовах з украінскім бокам памочнік Прэзідэнта Расіі Уладзімір Мядзінскі.

«Наколькі я ведаю, украінская дэлегацыя ўжо выехала з Кіева, цяпер знаходзіцца ў дарозе. Мы прыехалі крыху раней. Яны, напэўна, будуць заўтра з раніцы», — сказаў Уладзімір Мядзінскі.

Ён дадаў, што расійскі бок з разуменнем ставіцца да «складанасцяў лагістыкі» ўкраінскага боку. «Нашы вайскоўцы забяспечваюць адпаведны калідор бяспекі для перамяшчэння па Украіне. Чакаем іх заўтра», — дадаў кіраўнік расійскай дэлегацыі.

Падчас першых перамоў 28 лютага бакі агучылі свае пазіцыі і прапановы, звязаныя з неадкладным спыненнем рэжыму агню

«Па шэрагу прапаноў мы ўвогуле знайшлі паразуменне за сталом перамоваў. Але аднак па некаторых, найбольш прынцыповым, гэта было цалкам чакана, украінскі бок узяў час на роздум і кансультацыі з Кіевам», — распавёў Уладзімір Мядзінскі.

Звязда, 2 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-1/99/63744
Текущая дата: 09.10.2024