Белорусский портал в Казахстане

Выдадзены ў Іспаніі двухмоўны зборнік вершаў Багдановіча папоўніў фонд НББ



Аб гэтым паведамілі карэспандэнту ў НББ.

Зборнік выбраных вершаў Максіма Багдановіча "Згукі маёй Бацькаўшчыны" (Ecos de mi tierra) на беларускай і іспанскай мовах, выдадзены ў Іспаніі, папоўніў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. 

Праект падрыхтаваны Верай Кухаравай, дырэктарам іспанскага выдавецтва Ediciones Irreverentes, справы якога яна вядзе разам з мужам, іспанскім пісьменнікам Мігелем Анхелем дэ Русам. Вера Кухарава - беларуска, скончыла Беларускі ўніверсітэт культуры і ўжо шмат гадоў жыве ў Іспаніі. Пераклад вершаў Максіма Багдановіча зрабіла паэтэса Анхела Эспіноса Руіс.

Гэта анталогія з`яўляецца яе першым вялікім самастойным перакладчыцкім праектам. У зборнік увайшло 30 вершаў розных гадоў, гістарычныя матэрыялы аб жыцці і творчасці паэта.

Тыраж кнігі невялікі - усяго 200 экзэмпляраў. Некалькі экзэмпляраў унікальнага зборніка Максіма Багдановіча перададзены ў фонд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

9 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/1/42070
Текущая дата: 24.04.2024