Белорусский портал в Казахстане

Кніга Чынгіза Айтматава на беларускай мове прэзентавана на Лонданскім кніжным кірмашы



Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Кніга Чынгіза Айтматава на беларускай мове прэзентавана на 47-м Лонданскім кніжным кірмашы, які прайшоў у выставачным комплексе Olympia.

У рабоце выстаўкі прынялі ўдзел больш за 23 тыс. прафесіяналаў са 112 краін свету. Навінку - кнігу Чынгіза Айтматава "Бураны паўстанак. І вякуе дзень даўжэй за век" на беларускай мове ў перакладзе Міхася Стральцова - прадставіла выдавецтва "Народная асвета".

Выданне выпушчана да 90-годдзя Чынгіза Айтматава і 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кыргызстанам.

Адзін экзэмпляр кнігі быў перададзены ў Беларускую бібліятэку імя Францішка Скарыны ў Лондане, яшчэ адзін - у Акадэмію імя Чынгіза Айтматава ў Лондане.

7 мая 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/1/43352
Текущая дата: 08.05.2024