Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка стаў першым у спісе лідараў найбольш эфектыўных у адстойванні інтарэсаў сваёй краіны



Адпаведнае галасаванне праходзіла на сайце інфармацыйнага агенцтва "Альтаір" (Расія).

Даследаванне стартавала 8 мая. У інтэрнэт-карыстальнікаў спыталі, хто з лідараў замежных дзяржаў найбольш эфектыўны ў адстойванні інтарэсаў сваёй краіны.

У першыя дні лідзіраваў старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін, аднак ужо ў хуткім часе наперад выйшаў Аляксандр Лукашэнка. Затым перавага кіраўніка беларускай дзяржавы паступова, але няўхільна ўзрастала.

У выніку Прэзідэнт Беларусі стаў першым з рэзультатам 29,9 працэнта. У Сі Цзіньпіна другі рэзультат - 18,7 працэнта. Трэцім стаў кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын, які набраў 13,5 працэнта. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп набраў 7,2 працэнта галасоў і размясціўся на чацвёртай пазіцыі. Варыянт "Іншы" атрымаў 6,2 працэнта.
______________________________________________

Альтэрнатыўнае інфармацыйнае агенцтва Іркуцкай вобласці ("Альтаір") заснавана ў студзені 2012 года, сайт - лідар сярод палітычных навін Іркуцка і вобласці. На сайце агенцтва адзначаецца, што на ім штодзённа размяшчаюць аператыўную, эксклюзіўную, дакладную, разнастайную інфармацыю аб палітычных, эканамічных, сацыяльна-культурных падзеях у жыцці Іркуцка і Прыбайкалля.

20 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/1/44246
Текущая дата: 03.05.2024