Белорусский портал в Казахстане

У Кіеве пад аховай паліцыі прайшоў Марш роўнасьці



У Кіеве 23 чэрвеня прайшоў Марш роўнасьці — гэта адно з мерапрыемстваў у межах «КіеўПрайда». Акцыя ў абарону правоў ЛГБТ прайшла пад аховай паліцыі.

У цэнтры ўкраінскай сталіцы сабраліся як прыхільнікі, так і праціўнікі прайду. Затрыманыя некалькі агрэсіўна настроеных людзей, якія называюць сябе «прыхільнікамі традыцыйных каштоўнасьцяў».

Па паведамленьнях СМІ, яны зьбіраліся закідваць удзельнікаў Марша роўнасьці прэзэрватывамі, напоўненымі экскрэмэнтамі. Некаторыя радыкалы прарваліся да ўдзельнікаў маршу, пачаліся сутычкі, якія спыніла паліцыя. Супраць 9 чалавек распачата крымінальная справа — паведамляе паліцыя.

Гей-парад праходзіць у Кіеве ў шосты раз. Кожны раз мерапрыемства спрабуюць сарваць агрэсіўна настроеныя радыкалы, аднак паліцыя перашкаджае сутычкам і абараняе удзельнікаў маршаў.

Радыё Свабода
, 23 чэрвеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/1/48588
Текущая дата: 04.05.2024