Белорусский портал в Казахстане

Польшча адправіла ў Беларусь другую партыю гуманітарнай дапамогі



Другая партыя гуманітарнай дапамогі адпраўлена з Польшчы ў Беларусь, паведамілі ў польскай дыпламатычнай місіі ў Мінску.

«47 грузавікоў з 300 т гуманітарнай дапамогі для барацьбы з эпідэміяй COVID-19 выправіліся з Польшчы ў Беларусь. У пятніцу, 5 чэрвеня, груз прыбудзе ў Гродзенскую вобласць і Мінск», — распавялі ў пасольстве.

Грузавікі вязуць, у прыватнасці, маскі, лекі, тэсты на каранавірус, сродкі індывідуальнай абароны, а таксама апараты ШВЛ.

«Гэта ўжо другая партыя гуманітарнай дапамогі, прызначаная для Беларусі. З беларусамі нас аб’ядноўвае не толькі агульная мяжа. Гэта і агульная гісторыя, суседства, якое на працягу стагоддзяў спрыяе развіццю адносін, рэалізацыі праектаў і паглыбленню супрацоўніцтва», — сказаў, праводзячы груз з Варшавы, дзяржсакратар канцылярыі прэм’ер-міністра Міхал Дворчык. Ён падкрэсліў, што гэта найбуйнейшая партыя гуманітарнай дапамогі ў гісторыі сучаснай Польшчы.

Звязда, 4 чэрвеня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/1/53939
Текущая дата: 19.05.2024