Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Федэратыўнай Рэспублікі Германія з нацыянальным святам - Днём германскага адзінства



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Беларусы вельмі добра ведаюць сапраўднае значэнне гэтага паняцця. Амаль два дзесяцігоддзі наш народ быў падзелены штучнымі межамі, што не садзейнічала нармальным адносінам, развіццю краіны і не давала ніякіх перспектыў, - гаворыцца ў віншаванні. - Потым яшчэ большы ўрон нанесла Другая сусветная вайна, якая забрала кожнага трэцяга жыхара. Гэтыя жахлівыя факты не павінны забываць ні беларусы, ні немцы".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Нам вельмі часта даводзіцца чуць, што нельга ўнесці карэктывы ў ход гісторыі. Але мы не проста сведкі сучасных падзей, а маем уплыў на іх і можам змяніць негатыўны сцэнарый развіцця".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што сучаснае пакаленне беларусаў і немцаў мае шмат агульнага і разумее адзін аднаго куды лепш, чым сто гадоў таму. 

"Назапашаны бясцэнны досвед кантактаў у самых разнастайных галінах. Мінск іх беражліва захоўвае нягледзячы ні на што. Дзверы нашага дома заўсёды адчынены для гасцей з Германіі і іншых краін, для ўсіх людзей добрай волі, якія прыходзяць да нас з чыстым сэрцам і жадаюць дабра, - адзначыў беларускі лідар. - Веру, вельмі хутка да каштоўнасці адзінства, якое так цяжка нам далося, дабавяцца згода і ўзаемаразуменне. Сардэчна запрашаем у Беларусь!"

3 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/1/75427
Текущая дата: 05.10.2024