Спецыялісты з Аўстраліі высветлілі, з якой хуткасцю на Зямлі знікаюць мовы карэнных народаў і цэлых краін, паведамляецца на сайце Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэта.
Па дадзеных даследнікаў з Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэта, кожныя два тыдні на нашай планеце знікае адна мова. З 7 тысяч існуючых сёння моў больш за 40% знаходзяцца пад пагрозай знікнення, і, паводле прагнозаў, да канца XXI стагоддзя іх колькасць можа зменшыцца ў пяць разоў.
Падобнае даследаванне праводзілі таксама ў Інстытуце мовазнаўства РАН. Паводле яго вынікаў, на мяжы знікнення ў Расіі знаходзяцца 138 моў з 152, якія выкарыстоўваюцца ў краіне.
На думку навукоўцаў, знікненне моў адбываецца як імгненна — з-за прыродных катастроф, — так і паступова, з прычыны сацыяльна-эканамічных змен. Адны мовы могуць выцясняць іншыя, становячыся больш прэстыжнымі і запатрабаванымі, што прыводзіць да страты меншасцямі сваіх родных моў.
Звязда, 14 студзеня 2025
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/1/76811
Текущая дата: 19.01.2025