Белорусский портал в Казахстане

Патрыярх Іерусалімскі Феафіл III перадаў найлепшыя пажаданні Прэзідэнту Беларусі



Пасол Беларусі ў Ізраілі Юрый Ярашэвіч 28 лютага сустрэўся з Блажэннейшым Патрыярхам Святога граду Іерусаліма і ўсёй Палесціны Феафілам III. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Юрый Ярашэвіч адзначыў значнасць юбілейных дат, якія адзначаюцца ў 2025 годзе, для праваслаўных вернікаў Беларусі: 900-годдзе заснавання Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ў Полацку, 555-годдзе здабыцця цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці і 505-годдзе Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.

Бакі падкрэслілі важнасць захавання духоўнай спадчыны і ўмацавання культурных і рэлігійных сувязяў. Асаблівая ўвага нададзена значэнню паломніцтва і падтрымцы гуманітарных і духоўных ініцыятыў, якія спрыяюць умацаванню міжчалавечых кантактаў.

У ходзе абмеркавання сітуацыі на Блізкім Усходзе адзначана важнасць захавання міру і стабільнасці.

У завяршэнне сустрэчы Патрыярх перадаў найлепшыя пажаданні Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку і выказаў надзею на далейшае развіццё духоўных і культурных сувязей.

Звязда, 28 лютага 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/1/77237
Текущая дата: 01.03.2025