Белорусский портал в Казахстане

Вучыч – Пуціну: з гонарам прадстаўлю Сербію на Краснай плошчы



Расійскі бок з нагоды 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адправіў шэрагу лідараў замежных краін запрашэнні прыняць удзел у парадзе на Краснай плошчы.

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч у тэлефоннай размове з кіраўніком расійскай дзяржавы Уладзімірам Пуціным пацвердзіў, што прыедзе ў Маскву на Парад Перамогі 9 мая.

"Адбылася тэлефонная размова прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з прэзідэнтам Рэспублікі Сербіі Аляксандрам Вучычам. Падкрэслены ўзаемны настрой на далейшае ўмацаванне расійска-сербскага стратэгічнага партнёрства, у аснове якога духоўныя, культурныя і гістарычныя сувязі народаў дзвюх краін", - паведамілі ў прэс-службе Крамля ў пятніцу.

У сваю чаргу сербскі лідар на сваёй старонцы ў адной з сацсетак адзначыў, што падчас размовы з расійскім лідарам для яго было "асаблівым гонарам і асабліва важна пацвердзіць візіт у РФ 9 мая".

Ён удакладніў, што ўзначаліць дэлегацыю Сербіі, якая прыбудзе ў Маскву на 80-годдзе Перамогі над фашызмам, і з гонарам прадставіць сваю краіну на Краснай плошчы.

Прэзідэнт Расіі накіраваў запрашэнні на парад Перамогі ў Маскве лідарам многіх дзяржаў. Некаторыя з іх ужо далі станоўчы адказ, і, у прыватнасці, старшыня КНР Сі Цзіньпін.

Акрамя гэтага, запрашэнні для ўдзелу ў парадзе на Краснай плошчы ў Маскве атрымалі воінскія падраздзяленні 19 дружалюбных краін. Больш за 10 з іх ужо пацвердзілі адпраўку сваіх вайскоўцаў на гэтае ўрачыстае мерапрыемства.

Мінск, 7 сакавіка 2025
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/1/77388
Текущая дата: 10.03.2025