Беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч уручаны медаль і дыплом Нобелеўскага лаўрэата.
Цырымонія ўзнагароджання прайшла 10 снежня ў Канцэрнай зале Стакгольма.
8 кастрычніка Нобелеўскі камітэт аб`явіў аб прысуджэнні прэміі па літаратуры Алексіевіч за "шматгалосае гучанне яе прозы і ўвекавечанне пакут і мужнасці".
Лаўрэаты ўзнагароджваюцца ў пэўным парадку — фізіка, хімія, медыцына, літаратура, эканоміка. У такім жа парадку яны з`явіліся на сцэне ў пачатку цырымоніі. Прэмію міру сёння раней ужо ўручылі ў Осла.
Па традыцыі кожнага лаўрэата прадстаўляе вядомы ў яго сферы дзеяч. Святлану Алексіевіч прадставіў шведскі пісьменнік Пер Вестберг. Перад яе ўзнагароджаннем прагучала арыя Ленскага з оперы Чайкоўскага "Яўген Анегін".
Вестберг адзначыў, што кнігі Алексіевіч апісваюць катастрофы ХХ стагоддзя. "Гэта маральныя і літаратурныя шэдэўры, — сказаў ён. — Яна пералічвае ўсе несправядлівасці, з якімі сутыкнуліся непадрыхтаваныя людзі. Гэта словы тысяч сведак, якія мы не пачулі б без яе".
Вестберг падкрэсліў, што ў сваіх кнігах Алексіевіч "перадае цішыню болі". Ён таксама адзначыў, што пісьменніца "вырасла ў культуры суму, у лясах Беларусі — краіне, дзе кожны чацвёрты жыхар загінуў (падчас Другой сусветнай вайны)".
"Алексіевіч глыбока пранікае ў пачуцці сведак гісторыі, тых, на каго часта не звяртаюць увагі, — сказаў Вестберг. — Яе кнігі аб`ядноўваюць дакладнасць гісторыка і сімпатыю паэта. Алексіевіч перакананая сама і папярэджвае нас: існуе толькі адзін спосаб — трэба пачаць любіць людзей, каб зразумець іх з дапамогай любові".
"Алексіевіч глыбока пранікае ў пачуцці сведак гісторыі, тых, на каго часта не звяртаюць увагі, — сказаў Вестберг. — Яе кнігі аб`ядноўваюць дакладнасць гісторыка і сімпатыю паэта. Алексіевіч перакананая сама і папярэджвае нас: існуе толькі адзін спосаб — трэба пачаць любіць людзей, каб зразумець іх з дапамогай любові".
Затым Вестберг па-руску сказаў: "Дарагая Святлана Алексіевіч, запрашаю вас прыняць Нобелеўскую прэмію па літаратуры з рук Яго Вялікасці караля".
Варта адзначыць, што, нягледзячы на строгі дрэс-код, які прадпісвае жанчынам быць у вячэрніх сукенках у падлогу, Алексіевіч на цырымоніі была ў касцюме са штанамі.
Пасля цырымоніі ў гарадской ратушы Стакгольма пройдзе каралеўскі банкет. Традыцыйна шведскі кароль вядзе пад руку жанчыну — Нобелеўскага лаўрэата. Сёлета гэта будзе Святлана Алексіевіч. Раней Алексіевіч заявіла, што на банкеце выступіць з прамовай, у якой раскажа ў тым ліку пра сітуацыю ў Беларусі.
Беларускія дзяржаўныя тэлеканалы прынялі рашэнне не паказваць у прамым эфіры мерапрыемствы Нобелеўскага тыдня. Паглядзець прамую трансляцыю можна было ў інтэрнэце на сайце Нобелеўскага камітэта. У некаторых гарадах краіны быў арганізаваны публічны прагляд цырымоніі ўзнагароджання.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 10 снежня 2015
Мінск, 10 снежня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/102/33612
Текущая дата: 17.11.2024