Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 верасня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Спецыяльны прыз будзе ўручацца ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" аднаму з удзельнікаў конкурснай праграмы за лепшае ўвасабленне ў творах вакальнага мастацтва славянскай тэмы.
Указам зацверджаны новыя ўзоры ўзнагародных дакументаў, што ўручаюцца пры прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Беларусі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва, спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення".
Дакументам таксама прадугледжана пашырэнне пераліку асоб, якія могуць вылучацца на суісканне прэміі Прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне" і спецпрэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва.
8 верасня 2015, Мінск
БЕЛТА
8 верасня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/105/32570
Текущая дата: 17.11.2024