Белорусский портал в Казахстане

Пасол у Францыі ўручыў медалі "70 гадоў вызвалення Беларусі" двум ветэранам эскадрыллі "Нармандыя — Нёман"



Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка сустрэўся ў Ліёне і Канах з двума ветэранамі французскай эскадрыллі "Нармандыя — Нёман" — Андрэ Пірані і Гаелем Табурэ.

Паводле звестак дыппрадстаўніцтва, Латушка ўручыў ім медалі "70 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў".

Пасол "выказаў словы ўдзячнасці французскім ветэранам за іх гераізм і самаахвярнасць, выказаныя падчас Другой сусветнай вайны, іх унёсак у вызваленне Беларусі і іншых краін ад нямецка-фашысцкай акупацыі".

Латушка "зазначыў, што эскадрылля "Нармандыя — Нёман" у гады вайны з`яўлялася яркім прыкладам савецка-французскага баявога братэрства па зброі".

Плануецца, што 4 чэрвеня ў Музеі космасу і паветраплавання ў Ле-Буржэ адкрыецца новая экспазіцыя, прысвечаная авіяпалку "Нармандыя — Нёман".

Мінск, 16 сакавіка 2015
БелаПАН

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/111/30134
Текущая дата: 17.11.2024