Белорусский портал в Казахстане

Беларускія каталікі адзначаюць Вербную нядзелю



Каталікі сьвяткуюць Пальмовую нядзелю. У гэты дзень вернікі ідуць у касьцёлы, каб асьвяціць галінкі вербаў. Гэта першая зь велікодных службаў, якой пачынаюцца сьвяты. ​

У вербную ці пальмавую нядзелю асьвячаюцца галінкі пальмаў і іншых дрэваў. Гэта могуць быць таксама галінкі аліўкавых дрэваў або, як здаўна прынята ў беларусаў, вярбы (адсюль выводзіцца папулярная назва сьвята — Вербная нядзеля).

Гэтая традыцыя грунтуецца на эвангельскім апісаньні мэсіянскага ўваходу Хрыста: «У той час мноства людзей, якія прыйшлі на сьвята, калі пачулі, што Езус ідзе ў Ерузалем, узялі пальмавыя галінкі і выйшлі Яму насустрач, усклікаючы: Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана, Валадар Ізраэля!».

Радыё Свабода, 29 сакавіка 2015 

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/111/30276
Текущая дата: 17.11.2024