Аб гэтым паведамілі ў ганаровым консульстве Беларусі ў Кальяры, пры чыёй падтрымцы арганізавана мерапрыемства.
Шоу пясчаных карцін і выстаўка іншых работ беларускага мастака Юрыя Пташынскага з Гомеля адкрыты ў Кальяры - сталіцы італьянскага аўтаномнага рэгіёна Сардзінія.
На выстаўцы прадстаўлены аўтарскія жывапісныя работы, а шоу пясчаных карцін асабліва падагрэла інтарэс да творчасці маладога мастака. Стол, які свеціцца ў ночы, пясок, музыка, відэатрансляцыі і перш за ўсё вялікі талент Юрыя - вось "інгрэдыенты" гэтага цікавага мастацкага спектакля, які натхняе і запрашае публіку ў атмасферу магіі і таму заўсёды мае вялікі поспех.
Выстаўкі Юрыя Пташынскага прайшлі і ў іншых гарадах італьянскага вострава.
Юрый Пташынскі з дзяцінства захапляўся маляваннем, у школьныя гады наведваў студыю гомельскага маладзёжнага цэнтра "Юнацтва". У 2012 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту па спецыяльнасці "архітэктар". Аднак Юрый выбраў работу з дзецьмі ў сярэдняй школе нумар 49 Гомеля. Вольны ад работы час мастак прысвячае сваім любімым заняткам: жывапісу і новаму напрамку ў выяўленчым мастацтве - пескаграфіі. Першая выстаўка мастака прайшла ў маі 2012 года ў выставачнай зале Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны і была прысвечана партрэтнай графіцы. Майстэрствам малявання пяском Юрый авалодаў з`яўляючыся студэнтам. Геаграфію яго выступленняў з шоу пясчаных карцін складаюць не толькі яго радзіма, але і краіны блізкага і далёкага замежжа.
Юрый адчувае моцную сувязь з Сардзініяй, куды яшчэ дзіцем прыязджаў у італьянскую сям`ю на аздараўленне. І, хутчэй за ўсё, менавіта белы чысты пясок дзіўных сардзінскіх пляжаў натхніў і накіраваў руку мастака для заняткаў пескаграфіяй.
19 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
19 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/114/29156
Текущая дата: 17.11.2024