Аб гэтым паведамілі арганізатары.
У праграму VII Мінскага балю праваслаўнай моладзі, які пройдзе ў беларускай сталіцы 24 студзеня, уключаны народныя танцы Сербіі і Грэцыі, а таксама Расіі, Арменіі, Германіі, Беларусі і Грузіі.
Баль пройдзе па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі. «Удзельнікамі балю стануць усе жадаючыя навучыцца танцаваць, а гэта звыш 350 танцавальных пар з усіх куткоў Беларусі. А таксама госці з Расіі, Украіны і бліжэйшага замежжа. Сярод запрошаных будуць свяшчэннаслужыцелі, кіраўнікі праваслаўных маладзёжных арганізацый, прадстаўнікі клуба бальных танцаў «Мара» і часопіса «Фома», родныя і блізкія ўдзельнікаў», — расказалі арганізатары.
Тэма балю ў гэтым годзе — «Сувязь часоў». Праграма будзе разнастайнай і яркай. Яна ўключае не толькі згаданыя народныя танцы, але таксама яўрэйскія. Будзе і контрданс — старадаўні англійскі народны танец і многае іншае. Пры гэтым самыя маленькія госці правядуць час у дзіцячым пакоі, пакуль іх бацькі атрымліваюць асалоду ад танцаў балю.
«Мы прадаўжаем добрую традыцыю мінулых гадоў — ажыццяўленне дабрачыннай дапамогі дзеткам, хворым на рак. Аргкамітэт супрацоўнічае з «Клубам 5000″, які дапамагае матэрыяльна і духоўна дзецям з анкалагічнымі захворваннямі», — дадалі арганізатары. Баль арганізаваны Маладзёжным цэнтрам у гонар прападобнага Серафіма Сароўскага, Мінскім дзяржаўным палацам дзяцей і моладзі і клубам бальных танцаў «Мара».
Звязда, 23 студзеня 2015
Звязда, 23 студзеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/114/29186
Текущая дата: 17.11.2024