Пра гэта паведамілі ў прэс-службе НАН.
"У гонар прафесійнага свята ў палявым лагеры беларускай антарктычнай экспедыцыі ля гары Вячэрняя падняты сцягі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук. Гэта своеасаблівы падарунак усім вучоным краіны", - адзначылі ў НАН.
"Беларускія вучоныя не навічкі ў Антарктыдзе і стараюцца зрабіць усё, каб вынікі айчынных даследаванняў у Антарктыцы былі запатрабаваны ў сусветнай навуцы і на практыцы, а наша краіна ўмацоўвала свае пазіцыі ў радах краін - удзельніц дагавора аб Антарктыцы!" - працытавалі ў прэс-службе віншаванне ад удзельнікаў 7-й беларускай антарктычнай экспедыцыі.
Рэспубліканскі цэнтр палярных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць 7-ю беларускую антарктычную экспедыцыю 2014-2015 па дзяржпраграме "Маніторынг палярных раёнаў Зямлі і забеспячэнне дзейнасці арктычных і антарктычных экспедыцый на 2011-2015 гады". 20-21 снежня праведзена аперацыя, і з борта навукова-экспедыцыйнага судна "Акадэмік Фёдараў" дастаўлены на кантынент асабовы склад і грузы расійскай і беларускай антарктычнай экспедыцыі. Разгортваюцца сістэмы навуковых назіранняў, дыстанцыйныя сістэмы. Адна з галоўных задач сёмай беларускай антарктычнай экспедыцыі - работа па інжынерным абсталяванні пляцоўкі для ўстанаўлення ў 2015 годзе першых модуляў беларускай антарктычнай станцыі. Работа на кантыненце Антарктыда прадоўжыцца да сярэдзіны красавіка бягучага года. Беларускія палярнікі правядуць даследаванні па пяці навуковых напрамках, у тым ліку выканаюць работы ў інтарэсах нацыянальнай касмічнай праграмы. Члены экспедыцыі правядуць выпрабаванні новых тэхнічных сродкаў беларускіх распрацоўшчыкаў для дыстанцыйнага зандзіравання прыроднага асяроддзя.
Праект плана будаўніцтва беларускай антарктычнай станцыі распрацаваны ў 2012 годзе па даручэнні Савета Міністраў Беларусі, зацверджаны Нацыянальнай акадэміяй навук і Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, узгоднены Міністэрствам фінансаў. Плануецца, што першую чаргу станцыі пабудуюць у Антарктыдзе да 2018 года. Аб`ект будзе складацца з 8-10 модуляў, аснашчаных усім неабходным для жыцця і работы палярнікаў.
23 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
23 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/114/29278
Текущая дата: 17.11.2024