У гродзенскі кафедральны касцёл імя Святога Францішка Ксаверыя прывезены агонь, запалены ад Непагаснай лампады ў базіліцы Раства Хрыстовага ў Віфлееме.
З гэтай нагоды ў храме прайшла ўрачыстая імша. Зараз кожны вернік можа прынесці часцінку святога агню ў свой дом.
У архікафедральны сабор Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску Віфлеемскі агонь прыбудзе 21 снежня. Чакаецца, што ў цырымоніі сустрэчы святыні возьме ўдзел мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
БелаПАН, 18 снежня 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/115/28703
Текущая дата: 17.11.2024