"Хваля міжнацыянальных, міжканфесійных канфліктаў, тэрарыстычных пагроз ахапіла сёння ўвесь свет", — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба беларускага кіраўніка.
"Прыхільнасць да хрысціянскіх каштоўнасцяў, маральных, эстэтычных традыцый з`яўляецца адным з галоўных фактараў у развіцці беларускай нацыі, захаванні яе адзінства", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня на цырымоніі ўручэння прэміі прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльнай прэміі прэзідэнта "Беларускі спартыўны Алімп".
"Да чаго можа прывесці занядбанне іх, паказваюць падзеі ў нашых суседзяў. Хваля міжнацыянальных, міжканфесійных канфліктаў, тэрарыстычных пагроз ахапіла сёння ўвесь свет", — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба беларускага кіраўніка.
Паводле меркавання Прэзідэнта, у гэтых умовах асаблівую каштоўнасць набываюць адзінства і згуртаванасць народа. "Як сказана ў Евангеллі: "Усякае царства, якое падзялілася само ў сабе, апусцее, а дом, што падзяліўся сам у сабе, упадзе". Гісторыя вучыць, што толькі мір і згода служаць надзейным падмуркам дабрабыту любой краіны. Менавіта на гэтым падмурку мы будзем будаваць і будуем нашу дзяржаву", — заявіў Лукашэнка.
"Беларускі народ заўсёды імкнуўся да стваральнага жыцця, заснаванага на працавітасці, справядлівасці, узаемадапамозе, — адзначыў афіцыйны лідар. — Таму спрадвеку ў пашане ў нас людзі, якія працуюць у імя падтрымання гэтых асноватворных маральных прынцыпаў. Мы ўзнагароджваем тых, хто прысвяціў жыццё справам міласэрнасці і дапамогі блізкім".
БелаПАН
Мінск, 9 студзеня 2015
Мінск, 9 студзеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/115/28927
Текущая дата: 17.11.2024