«Асамблея НДА» ў межах кампаніі «Зробім лепш» запускае чарговы этап акцыі «Сымбаль, які яднае краіну» і прапануе ўсім ахвотным распрацаваць аўтарскі дызайн Пагоні, які будзе выкарыстаны для вырабу харугвы (палотнішча) зь ім.
Які сымбаль яднае беларусаў? Падчас галасаваньня ў інтэрнэце больш за 62% выказаліся ў падтрымку Пагоні.
Цяпер арганізатары прапануюць вызначыць: які са шматлікіх варыянтаў Пагоні варта зьмясьціць на харугве?
Ініцыятары заклікаюць дызайнэраў па-новаму паглядзець на нацыянальны беларускі сымбаль ды распрацаваць макет, які пазьней будзе надрукаваны ў выглядзе харугваў, і кожны ахвотны зможа атрымаць.
Тэхнічныя патрабаваньні да працаў
— усе працы дасылаюцца ў двух варыянтах: *.jpg і арыгінальным вэктарным альбо растравым фармаце;
— вэктарная графіка: прымаюцца файлы, змакетаваныя ў фарматах Corel Draw (*.cdr), Adobe Illustrator (*.ai), альбо EPS;
— растравая графіка: прымаюцца файлы, зробленыя ў фарматах (*.tif), Adobe Photoschop (*.psd).
Вашыя працы з кантактнымі дадзенымі (імя і прозьвішча, тэлефон, сацыяльныя сеткі) дасылайце да канца кастрычніка на адрас: artsiadziba@gmail.com.
Радыё Свабода, 18 кастрычніка 2014
Радыё Свабода, 18 кастрычніка 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/117/27784
Текущая дата: 16.11.2024