Арыгінал беларускай святыні знаходзіцца за межамі нашай краіны.
27 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (НББ) адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання Тураўскага Евангелля (XI стагоддзе) — самага старажытнага кніжнага помніка Беларусі і аднаго з найбольш старадаўніх ва Усходняй Еўропе.
Каб даць магчымасць шырокаму колу даследчыкаў, навучэнцаў і аматараў гісторыі пазнаёміцца з тэкстам і знешнім выглядам Тураўскага Евангелля, кампанія Xerox і НББ пры падтрымцы апякунскага савета бібліятэкі рэалізавалі праект па яго перавыданні ў выглядзе факсіміле.
Яно было падрыхтавана з захаваннем усіх асаблівасцей арыгінала і ў суправаджэнні гістарычных і кнігазнаўчых даследаванняў. Копіі ўнікальнага помніка славянскага пісьменства, выдадзеныя з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій, плануецца распаўсюдзіць па айчынных і замежных установах навукі, культуры і адукацыі. Выпуск Тураўскага Евангелля стаў другім сумесным праектам кампаніі Xerox і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пасля перавыдання Віленскага "Буквара" 1767 года, выкананага два гады таму.
У інтэрв`ю намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша сказаў: "Тураўскае Евангелле было знойдзена ў 1865 годзе ў палескім горадзе Тураве, расійскія акадэмікі тады яго адразу ацанілі як кніжны помнік XI стагоддзя. Праз два гады была зроблена храмалітаграфічная публікацыя выдання — на той час на вельмі высокім узроўні, яшчэ праз год апублікавалі яго тэкст. Потым па нарастаючай пайшлі даследаванні, публікацыі, але, на вялікі жаль, беларусы, з чыёй зямлі гэта кніжны помнік паходзіць, не маюць магчымасці з ім пазнаёміцца — ён захоўваецца ў Вільнюсе. І вось такая форма факсімільнага абнаўлення, па сутнасці, з`яўляецца сёння адзіным варыянтам для нас убачыць гэтую 1000-гадовую кнігу".
БелаПАН, 27 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/118/27320
Текущая дата: 16.11.2024