Белорусский портал в Казахстане

Нацыянальная тэлекампанія Украіны прыняла рашэнне адмовіцца ад удзелу ў песенным конкурсе "Еўрабачанне-2015"



Аб гэтым паведамляе прэс-служба тэлеканала "Першы нацыянальны".

"Мы разумеем, што "Еўрабачанне" - гэта іміджавы праект, прэстыж. Але мы не маем права рабіць штосьці дрэнна. А на "добра" ў нас банальна няма грошай. Калі ёсць у каго-небудзь жаданне нам дапамагчы - мы будзем толькі рады, але самастойна такі праект, баюся, мы не выцягнем. Таму было прынята такое рашэнне", - пракаменціраваў сітуацыю генеральны дырэктар НТКУ Зураб Аласанія.

У тэлекампаніі адзначаюць, што правядзенне нацадбору "Еўрабачанне-2015" ва Украіне несвоечасовае. Гэта пацвярджаюць і самі музыканты.

У той жа час Украіна не застанецца без "Еўрабачання" зусім. Нацыянальная тэлекампанія цяпер праводзіць перагаворы аб трансляцыі паўфіналу і фіналу конкурсу.

19 верасня 2014, Кіеў
БЕЛТА - УКРІНФАРМ

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-3/118/27523
Текущая дата: 16.11.2024